Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2020, 16:47

Мінпрацы прапануе абмеркаваць праект нацыянальнай стратэгіі "Дастойнае даўгалецце-2030"

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект пастановы Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні Нацыянальнай стратэгіі Беларусі "Дастойнае даўгалецце - 2030" вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Стратэгія прадугледжвае вырашэнне ключавых задач. Перш за ўсё гэта абарона правоў і годнасці пажылых грамадзян, стварэнне ўмоў для іх сацыяльнай уключанасці і ўсебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства. Плануецца забяспечыць магчымасці для навучання на працягу ўсяго жыцця, расшырыць доступ да адукацыі і павышэння кваліфікацыі і такім чынам стымуляваць больш доўгае працоўнае жыццё, дапамагчы сфарміраваць камфортны ўзровень даходу. У прыярытэце і стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, развіццё сацыяльнага абслугоўвання, адаптацыя інфраструктуры да патрэбнасцей пажылых грамадзян.

Дакумент распрацаваны з улікам палажэнняў закона "Аб дэмаграфічнай бяспецы Беларусі" і напрамкаў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на перыяд да 2030 года. Мэта - фарміраванне грамадства для людзей усіх узростаў, стварэнне ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця з дапамогай сістэмнай адаптацыі дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да старэння насельніцтва.

Свае заўвагі і прапановы па праекце можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 17 па 27 лютага.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі