Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Практычна ўсе школьнікі са шматдзетных сем'яў ужо атрымалі дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У ведамстве нагадалі, што размова ідзе аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе. Яе памер - Br146,32 на кожнага школьніка ў сям'і.
Акрамя таго, падтрымка сем'ям з дзецьмі-школьнікамі таксама аказваецца праз прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Яе ўжо атрымалі больш за 1,8 тыс. сем'яў на 5,1 тыс. дзяцей на суму Br3,9 млн. Дапамогу аказваюць і па месцы работы бацькоў. Такую дапамогу ўжо атрымалі 51,5 тыс. сем'яў на 96,8 тыс. дзяцей на суму амаль Br10,2 млн. Таксама дабрачынная і гуманітарная дапамога аказана больш як 6,2 тыс. сем'яў на 14 тыс. дзяцей на суму Br432,8 тыс.
Ва ўсіх рэгіёнах краіны матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку да школы атрымалі больш як 171 тыс. сем'яў. Агульная сума выплат склала больш за Br48 млн рублёў. Пры гэтым 148 тыс. - гэта шмадзетныя сем'і, на дапамогу якім выдзелена больш за Br44 млн.-0-