Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 красавіка 2021, 13:37

Мінпрацы плануе дапоўніць Працоўны кодэкс дыстанцыйна-офіснай формай работы

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны плануе дапоўніць Працоўны кодэкс змешанай, дыстанцыйна-офіснай, формай работы. Аб гэтым сёння расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ігар Старавойтаў падчас прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня аховы працы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У краіне пастаянна ўдзяляюць увагу бяспецы супрацоўнікаў у арганізацыях і на прадпрыемствах, у тым ліку падчас пандэміі каранавіруснай інфекцыі. У прыватнасці, ёсць два асноўныя блокі, якія дапамагаюць процістаяць распаўсюджванню інфекцыі на рабочых месцах, - гэта гігіена працы і рэжым рабочага часу. Асаблівую эфектыўнасць паказаў дыстанцыйны фармат, які падчас пандэміі ўкаранілі ў многіх арганізацыях краіны. Прадукцыйнасць працы засталася на добрым узроўні. Але час паказаў, што больш камфортным і плённым для людзей можа стаць змешаны, дыстанцыйна-офісны, фармат работы. Цяпер распрацоўваем новыя змяненні ў Працоўны кодэкс, плануем устанавіць асаблівасці рэгулявання працы работнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у такім рэжыме", - расказаў Ігар Старавойтаў.

Новы варыянт арганізацыі працоўнага працэсу прадугледжвае, што супрацоўнік можа працаваць перыядычна дыстанцыйна, а часам на стацыянарным рабочым месцы, гэта значыць у офісе. Пасля таго, як такі фармат работы замацуюць у Працоўным кодэксе, спецыялісты змогуць афармляць працоўны дагавор, які дазволіць устанавіць афіцыйныя ўзаемныя правы і абавязкі паміж работнікам і работадаўцам.

"Пры з'яўленні такой главы ў Працоўным кодэксе спецыялісты стануць больш абароненымі", - адзначыў Ігар Старавойтаў.

Раней, 28 студзеня 2020 года, у краіне ўступіў у сілу абноўлены Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Ён быў дапоўнены асобнай главой 251, накіраванай на ўстанаўленне асаблівасцей рэгулявання працы работнікаў, якія ажыццяўляюць дыстанцыйную работу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі