Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь займае 28-ю пазіцыю па Індэксе гендарнай роўнасці са 172 краін. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава.
"У нашай краіне пытанням гендарнай роўнасці ва ўсіх сферах жыццядзейнасці ўдзяляецца асаблівая ўвага. І вынік гэтага - тры значныя міжнародныя рэйтынгі, у якіх Беларусь сёння займае высокія пазіцыі. Беларусь размясцілася на 65-м радку са 193 у групе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. Па Індэксе гендарнай роўнасці наша краіна знаходзіцца на 28-й пазіцыі са 172. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі ў рэйтынгу былі ахова рэпрадуктыўнага здароўя, грамадзянскія правы і магчымасці, эканамічная актыўнасць і магчымасці на рынку працы. І 54-е месца са 148 Беларусь займае ў спісе дзяржаў па Індэксе гендарнага разрыву", - расказала Юлія Берднікава.
Паводле слоў эксперта, такія пазіцыі ў рэйтынгах абумоўлены высокім узроўнем адукацыі жанчын, іх удзелам у прыняцці рашэнняў і становішчам на рынку працы, паколькі больш за 50 працэнтаў занятага ў эканоміцы краіны насельніцтва складаюць жанчыны. Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце, паводле даных 2025 года, склаў больш як 85 працэнтаў.
"8 Сакавіка - гэта не толькі свята вясны і ўвагі, гэта яшчэ і свята жаночага раўнапраўя, магчымасцей і самарэалізацыі", - адзначыла намеснік міністра. -0-