Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 снежня 2020, 13:15

Мінпрацы арганізавала навагоднія святы ў дзіцячых дамах-інтэрнатах

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Так, 22 снежня навагодняе свята арганізавалі ў Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця. А на наступны дзень ранішнікі і падарункі радавалі дзяцей у Гарадзішчанскім і Рэчыцкім дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

"Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх дамах-інтэрнатах. Вядома, з падарункамі. А для стварэння камфортнай і ўтульнай атмасферы міністэрствам ва ўстановы перададзены неабходныя тавары і абсталяванне", - расказалі ў ведамстве.

Ад імя работнікаў сістэмы і ад сябе асабіста павіншавала дзяцей міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч: "Надыходзіць самае доўгачаканае і вясёлае свята. Нягледзячы на інтрыгі злога чараўніка каранавіруса, новы год ужо на парозе: разносіцца пах елкі, блішчыць пушыстая мішура, зіхацяць рознакаляровыя гірлянды. А Дзед Мароз ужо ў дарозе, спяшаецца выканаць пажаданні дзяцей і ўручыць ім падарункі, у тым ліку і прыгатаваныя намі. Няхай ён выканае ўсе вашы патаемныя жаданні, няхай з кожным з вас у наступным годзе адбудзецца тое самае цуда, аб якім вы марыце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі