Сцяг Серада, 25 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 снежня 2024, 12:51

Мінлясгас вызначыў, як будуць правяраць выкананне пажарнай бяспекі і санправіл у лясах

Фота з архіва
Фота з архіва
24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі зацвердзіла Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару. Адпаведная пастанова ведамства ад 13 лістапада 2024 года нумар 39 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе аб абследаванні арганізацый, якія вядуць лясную гаспадарку, і лесакарыстальнікаў на адпаведнасць патрабаванням пажарнай бяспекі ў лясах, ацэнцы іх гатоўнасці ў пажаранебяспечны сезон да своечасовага выяўлення і тушэння пажараў, назіранні за выкананнем санітарных правіл. Акрамя таго, ацэньваецца наяўнасць і функцыянаванне ў карыстальніка паляўнічых угоддзяў кармавых палёў, кармасховішчаў, кармушак, падкормачных пляцовак і інш.

Дакументам замацаваны службовыя асобы, на якіх ускладаюцца функцыі дзяржаўнай лясной аховы. Не дапускаецца правядзенне мерапрыемстваў Мінлясгасам, калі раней яны былі праведзены ДВЛГА, і наадварот.

Арганізацыі загадзя пісьмова інфармуюцца аб запланаваных праверках. Мерапрыемствы тэхнічнага характару праводзяцца з выездам на месца. Па іх выніках выдаецца даведка, якая афармляецца не менш як у двух экзэмплярах і падпісваецца ў тэрмін не пазней за пяць рабочых дзён з дня заканчэння праверкі.

Пры выяўленні парушэнняў выносіцца прадпісанне аб іх устараненні. Калі гэта немагчыма, меры адказнасці прымяняюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

У выпадку парушэнняў, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, выносіцца прапанова аб прыпыненні (спыненні) права лесакарыстання.

Таксама дакументам вызначаны асаблівасці правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага характару.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі