Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2025, 16:50

Мінлясгас у мінулым годзе нарасціў экспарт лесапрадукцыі на 15 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі ў 2024 годзе нарасціла экспарт лесапрадукцыі на 15 працэнтаў. Аб гэтым расказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік на падагульняючай калегіі ведамства за 2024 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы дыверсіфікацыі паставак лесапрадукцыі на знешні рынак тэмп росту экспарту склаў 115 працэнтаў, пры гэтым дасягнуты максімальны рэзультат па аб'ёмах пастаўкі піламатэрыялаў - больш як 1 млн куб.м", - падкрэсліў Аляксандр Кулік.

Міністр таксама адзначыў, што арганізацыямі галіны ў 2024 годзе нарыхтавана амаль 20 млн куб.м драўніны. Акрамя таго, у мінулым годзе дасягнуты максімальны ўзровень механізацыі ў лесанарыхтоўках, які склаў 65 працэнтаў ад агульнага аб'ёму нарыхтоўкі. Па гэтым шляху ведамства прадоўжыць ісці і далей, звярнуў увагу кіраўнік галіны.

Падагульняючая калегія Мінлясгаса сабрала кіруючы актыў галіны, у тым ліку прысутнічаў і намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч, на пасяджэнне калегіі запрошаны і кіраўнікі з іншых ведамстваў. У рамках пасяджэння адзначаны лясгасы і ДВЛГА, якія спрацавалі ў мінулым годзе лепш за іншых. Да вызначэння пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі камісія падышла максімальна строга.

Перад пачаткам калегіі міністр лясной гаспадаркі расказаў віцэ-прэм'еру і намесніку старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрыю Баско аб перспектыўных напрамках развіцця галіны, адзін з якіх - лічбавізацыя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі