ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 27 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2020, 09:35

Мінлясгас расказаў аб сярэднім кошце навагодніх дрэў у гэтым годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі расказала аб сярэднім кошце навагодніх дрэў у гэтым годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал ведамства.

"Сярэдні кошт навагодняга дрэва на гандлёвых базарах і складах лясгасаў складзе: вышынёй да 1 м - Br10, ад 1 м да 2 м - Br12, ад 2 м да 3 м - Br17. На складах лясніцтваў дрэвы будуць каштаваць традыцыйна танней: Br7, Br9 і Br13 адпаведна, - расказалі ў прэс-службе. - Дарэчы, выгадней за ўсё навагодні атрыбут купляць у Брэсцкай вобласці: дрэўцы да метра тут будуць каштаваць усяго Br6,9. А вось самыя высокія цэны - традыцыйна ў Мінску і Мінскай вобласці: Br12,2 за елачку да метра".

Цэны на навагоднія дрэвы ў кадушках пакуль фарміруюцца. Мінлясгас абяцае расказаць аб іх дадаткова. "Кадушкі ў гэтым годзе будуць прадаваць ва ўсіх населеных пунктах з колькасцю насельніцтва звыш 30 тыс. чалавек", - нагадалі ў ведамстве.

"Звяртаем увагу: гэтыя цэны дзейнічаюць толькі ў нашых кропках (яны ёсць у кожным горадзе і раёне). Індывідуальныя прадпрымальнікі ўстанаўліваюць цэны паводле свайго меркавання", - падкрэслілі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі