Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 кастрычніка 2024, 12:41

Мінлясгас правядзе акцыю па аднаўленні бураломных участкаў "Дай лесу новае жыццё"

Фота з архіва
Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі правядзе акцыю па аднаўленні бураломных участкаў "Дай лесу новае жыццё". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Кампанія пройдзе з 12 кастрычніка па 12 лістапада. Прыняць удзел у ёй зможа кожны жадаючы. У час акцыі грамадзяне змогуць паўдзельнічаць у аднаўленні бураломных участкаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, якія найбольш пацярпелі ў выніку разгулу ліпеньскай стыхіі.

Вось ужо некалькі месяцаў больш за 3 тыс. работнікаў лесагаспадарчых устаноў краіны, нягледзячы на ўмовы надвор'я і іншыя цяжкасці, аператыўна ліквідуюць наступствы стыхіі ў лясным фондзе. За гэты час распрацавана асноўная маса лесасек, якія патрабавалі правядзення суцэльных санітарных высечак, а ўчасткі падрыхтаваны пад лесааднаўленне.

Мінлясгас запрашае кожнага жыхара краіны ўнесці свой уклад у аднаўленне лясоў Беларусі. Для ўдзелу неабходна звяртацца ў лясгасы Гомельскай і Магілёўскай абласцей, каб запісацца ў рады добраахвотнікаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі