Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць практычна ва ўсіх раёнах Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.
Наведванне лясоў не абмежавана ў Мядзельскім, Валожынскім, Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці, Дзятлаўскім, Карэліцкім, Навагрудскім раёнах Гродзенскай вобласці, Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Лепельскім, Мёрскім, Расонскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, а таксама ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці.
У астатніх раёнах краіны ўведзены забароны і абмежаванні. Забароны на наведванне ўведзены на ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці, а таксама практычна ўсёй Магілёўскай вобласці. У Гродзенскай вобласці амаль ва ўсіх раёнах уведзены абмежаванні.
Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў трэба азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-