ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2020, 18:04

Мінлясгас нагадвае правілы бяспечных паводзін у лесе

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае правілы бяспечных паводзін у лесе ў пажаранебяспечны сезон, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.

Сухое надвор'е, доўгая адсутнасць ападкаў, парывісты вецер садзейнічаюць хуткаму распаўсюджванню агню. У некаторых рэгіёнах рашэннямі рай- і аблвыканкамаў уводзяцца забароны на наведванне лясоў. Разам з тым Мінлясгас рэкамендуе не забываць і пра меры асцярогі там, дзе такой забароны няма.

Так, не варта кідаць цыгарэты, недакуркі, запалкі, не пераканаўшыся, што яны надзейна патушаны. Нельга раскладаць вогнішча на засмечаным месцы, сярод густой сухой травы, на сухой імховай падушцы - папярэдне трэба ачысціць месца для вогнішча, прыбраць з яго усе расліны. Не трэба разводзіць агонь сярод блізка размешчанага кустоўя, пад кронамі дрэў, у сухім травастоі.

Пры моцным ветры трэба загарадзіць вогнішча ад ветру, з асаблівай асцярогай выкарыстоўваць у якасці паліва пароды дрэў, якія даюць пры згаранні шмат іскраў.

Спецыялісты рэкамендуюць раскладаць агонь кампактна і не пакідаць яго без нагляду на працяглы час. Пры адыходзе трэба старанна затушыць вогнішча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі