Фота з архіва
18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінкульт зацвердзіў праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на Ратушнай плошчы ў г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства культуры ад 6 верасня 2024 года нумар 130, апублікаванай на Нацыянальным інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
З дакумента вынікае, што тэрыторыя нерухомай матэрыяльна-культурнай каштоўнасці "Рэшткі касцёла былога кляштара кармелітаў" (катэгорыя 2) устаноўлена ў межах тэрыторыі, на якой размешчаны будынак і абмежавана яго знадворнымі сценамі. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" (катэгорыя 3) вызначана ў межах падпорнай сценкі, якая акружае скульптуру воіна і гранітныя пліты з імёнамі загінулых. Таксама дакументам абазначаны зоны аховы аб'ектаў.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе апублікавання.-0-