Фота з архіва
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Мінюста ад 29 мая 2025 года нумар 45 "Аб правядзенні атэстацыйнага экзамену і выдачы пасведчання аб атэстацыі рыэлтара" зацверджана інструкцыя аб парадку правядзення атэстацыйнага экзамену, выдачы пасведчання, унясення ў яго змяненняў, прадаўжэння тэрміну дзеяння, выдачы дубліката, спынення дзеяння пасведчання і вынясення папярэджання ўладальніку пасведчання. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Да здачы атэстацыйнага экзамену дапускаюцца грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, маюць вышэйшую адукацыю, засвоілі адукацыйныя праграмы навучальных курсаў і маюць намер аказваць рыэлтарскія паслугі, працуючы па найме. Акрамя таго, на працягу аднаго года і пяці месяцаў з дня ўступлення ў сілу гэтай пастановы, да здачы атэстацыйнага экзамену дапускаюцца грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, стаж работы не меншы за тры гады агентам па аперацыях з нерухомай маёмасцю, працуюць у рыэлтарскай арганізацыі на дату афіцыйнага апублікавання закона Рэспублікі Беларусь "Аб рыэлтарскай дзейнасці", маюць намер аказваць рыэлтарскія паслугі, працуючы па найме.
Атэстацыйны экзамен праводзіцца па меры камплектавання груп (як правіла, у колькасці не менш за дзесяць прэтэндэнтаў). Інфармацыя аб даце, часе і месцы правядзення экзамену размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі. Кожнаму прэтэндэнту, дапушчанаму да здачы экзамену, паведамляецца сакратаром камісіі па пытаннях ліцэнзавання рыэлтарскай дзейнасці аб даце, часе і месцы правядзення атэстацыйнага экзамену па тэлефоне, як правіла, не пазней чым за пяць рабочых дзён да даты правядзення атэстацыйнага экзамену. Пры няяўцы на экзамен прэтэндэнт паўторна падае паведамленне і прыкладзеныя да яго дакументы.
Экзамен праводзіцца ў пісьмовай і вуснай формах. Пісьмовая форма ўяўляе сабой камп'ютарнае тэсціраванне, якое складаецца з адказаў на 20 пытанняў. Вусная форма складаецца з вуснага адказу на экзаменацыйны білет, што ўключае адно пытанне па праграме падрыхтоўкі да атэстацыйнага экзамену, якая зацвярджаецца старшынёй камісіі. Прэтэндэнту могуць быць зададзены дадатковыя пытанні па законах Рэспублікі Беларусь "Аб рыэлтарскай дзейнасці" і "Аб ліцэнзаванні", правілах прафесійнай этыкі спецыяліста па рыэлтарскай дзейнасці.
Пасведчанне выдаецца асобам, якія здалі атэстацыйны экзамен, на падставе пададзенай у Міністэрства юстыцыі заявы аб выдачы пасведчання аб атэстацыі рыэлтара. Рашэнне аб выдачы пасведчання прымае камісія. Пасведчанне дзейнічае на працягу пяці гадоў з дня прыняцця рашэння аб яго выдачы. Тэрмін дзеяння можа быць прадоўжаны на пяць гадоў неаднаразова.
Пастанова ўступае ў сілу з 16 чэрвеня 2025 года.-0-