Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2020, 18:54

Мінюст расказаў, тэрмін дзеяння якіх дакументаў плануюць прадоўжыць на паўгода

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік канкрэтных дакументаў і рашэнняў, тэрмін па якіх аўтаматычна прадоўжаны ўказам нумар 442 ад 25 лістапада 2020 года, будзе вызначаны Саветам Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінюста.

Прадугледжваецца, што сярод такіх дакументаў будуць наступныя даведкі: аб знаходжанні на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям'і, аб месцы жыхарства і складзе сям'і, аб стане здароўя. Таксама ў гэты пералік, як чакаецца, увойдуць копія асабовага рахунку, рашэнне аб назначэнні дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, заключэнне УКК, МРЭК, акт абавязковага перыядычнага медагляду, дазвольная дакументацыя на будаўніцтва аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне на права жыхарства, дакументы аб запрашэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, дазвол на права заняцця працоўнай дзейнасцю ў Беларусі замежнаму грамадзяніну, вадзіцельскае пасведчанне, дазвол на набыццё грамадзянскай зброі.

Прадугледжваецца таксама прадаўжэнне тэрміну дзеяння выдаваемага суб'ектам гаспадарання заключэння дзяржаўнай экспертызы па горадабудаўнічым, архітэктурным праекце, дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, набыццё і захоўванне зброі, сертыфікатаў прадукцыі (тавараў, паслуг), шэрага іншай дазвольнай дакументацыі, у тым ліку на ўвоз і вываз пэўных тавараў.

З указа нумар 442 вынікае, што ў грамадзян і юрыдычных асоб няма абавязку звяртацца ва ўпаўнаважаны орган за выдачай новых дакументаў і рашэнняў, калі тэрмін іх дзеяння завяршыўся або завяршаецца з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021-га. Уладальнікі могуць карыстацца існуючымі ў іх дакументамі яшчэ на працягу шасці месяцаў. Так, напрыклад, калі тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя закончыўся 10 лістапада 2020 года, то яна будзе дзейнічаць яшчэ да 10 мая 2021-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі