Фота з архіва
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства юстыцыі прапануе абмеркаваць праект пастановы па пытанні адкрыцця прадстаўніцтваў замежных арганізацый і філіялаў замежных юрыдычных асоб у Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Прадметам прававога рэгулявання праекта з'яўляюцца грамадскія адносіны, якія ўзнікаюць пры выдачы дазволаў на адкрыццё прадстаўніцтваў юрыдычных асоб і іншых арганізацый, філіялаў замежных юрыдычных асоб, пры спыненні іх дзейнасці, а таксама фарміраванні і вядзенні рэестра прадстаўніцтваў і філіялаў.
Праектам пастановы прадугледжваецца карэкціроўка палажэння аб парадку адкрыцця і дзейнасці ў Беларусі прадстаўніцтваў замежных арганізацый, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 30 мая 2018 года, змяненне дзеючых і фарміраванне адзіных падыходаў да адкрыцця і спынення дзейнасці прадстаўніцтваў і філіялаў, зацвярджэнне палажэння аб парадку вядзення рэестра прадстаўніцтваў замежных арганізацый і філіялаў замежных юрыдычных асоб, дапаўненне адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур новымі.
Свае заўвагі і прапановы з 12 па 23 ліпеня можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі. Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства юстыцыі.-0-