Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінюст падрыхтаваў каардынацыйны план для паляпшэння работы па аказанні адміністрацыйных паслуг

Грамадства 08.02.2019 | 16:35

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства юстыцыі падрыхтавала каардынацыйны план па ўдасканаленні работы дзяржаўных органаў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, паведаміў журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2018 годзе ўказам нумар 202 на Мінюст ускладзена функцыя па агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў, іншых арганізацый, службы "Адно акно" па пытаннях правядзення адміністрацыйных працэдур. "Мы падрыхтавалі каардынацыйны план на 2019 год для ўдасканалення работы дзяржаўных органаў па аказанні адміністрацыйных працэдур, у тым ліку праз адно акно. Гэты план падрыхтаваны да зацвярджэння кіраўніцтвам Савета Міністраў", - сказаў Алег Сліжэўскі.

Мінюст у бліжэйшы год мае намер актыўна працаваць над пашырэннем пераліку адміністрацыйных працэдур, што аказваюцца па прынцыпе аднаго акна. Сумесна з іншымі дзяржорганамі будзе весціся работа над максімальным пераводам адміністрацыйных працэдур для іх аказання праз электроннае ўзаемадзеянне.

Разглядаецца пытанне аб перспектывах стварэння шматфункцыянальных цэнтраў, у якіх будзе праводзіцца максімальная колькасць адміністрацыйных працэдур. У адным месцы сканцэнтруюць пункты прадастаўлення дзяржпаслуг, якія сёння часам раскіданы не толькі па розных кабінетах, але і па розных будынках. Паводле слоў Алега Сліжэўскага, такія цэнтры павінны быць камфортныя з пункту гледжання прадастаўлення спадарожных паслуг - банкаўскіх, паліграфічных і інш.

У некаторых раёнах ужо ёсць нейкія правобразы такіх шматфункцыянальных цэнтраў, дзе памяшканні дазваляюць сканцэнтраваць большую колькасць адміністрацыйных працэдур. "У першую чаргу будзем рабіць акцэнт на такіх месцах, дзе гэтыя ўмовы ўжо створаны", - сказаў міністр. У кожным выпадку будуць зыходзіць з магчымасцей канкрэтных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Яшчэ адзін напрамак, над якім плануецца весці работу ў бліжэйшы год, - удасканаленне якасці нарматворчай дзейнасці. Стаіць задача, каб ствараемае заканадаўства было зразумела не толькі юрыстам, але і звычайным грамадзянам, падкрэсліў міністр.

Акрамя таго, на Мінюст ускладзена функцыя па развіцці медыяцыі - інстытута, прызначанага развіваць альтэрнатыўныя судовым спосабы ўрэгулявання канфліктаў. Міністэрства таксама працуе над умацаваннем адвакатуры і натарыята. Сярод задач - павышэнне прававой культуры ў грамадстве.

З нагоды 100-гадовага юбілею сёння ў Мінску прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Роля органаў юстыцыі ў фарміраванні прававой дзяржавы". Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні ў сферы дзейнасці органаў юстыцыі. Разгледжаны розныя аспекты, звязаныя з гісторыяй, структурай, асноўнымі задачамі, функцыямі, а таксама перспектывамі развіцця органаў юстыцыі. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел міністры юстыцыі Азербайджана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.