ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2020, 19:31

Міністры ў жніўні правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах

Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры правядуць у жніўні асабістыя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык прыме грамадзян 7 жніўня ў Шклоўскім райвыканкаме, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук - 12 жніўня ў Верхнядзвінскім райвыканкаме.

На 13 жніўня запланавана сустрэча з грамадзянамі міністра фінансаў Юрыя Селіверстава ў Лідскім райвыканкаме.

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў правядзе прыём 21 жніўня ў Пастаўскім райвыканкаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі