Сцяг Пятніца, 20 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2025, 11:18

Міністры правядуць у маі выязныя прыёмы грамадзян

Фота з архіва
Фота з архіва
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены графік прыёму грамадзян на май у рэгіёнах Беларусі кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Так, 16 мая міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сустрэнецца з грамадзянамі ў Гомельскім гарвыканкаме, міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі - у Луніненцкім райвыканкаме, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч - у Асіповіцкім райвыканкаме, а міністр юстыцыі Яўген Каваленка - у Драгічынскім райвыканкаме.

Выязны прыём грамадзян міністрам фінансаў Юрыем Селіверставым запланаваны на 22 мая ў Карэліцкім райвыканкаме, міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Сяргеем Масляком - 23 мая ў Дзяржынскім райвыканкаме, а міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым - 29 мая ў Ганцавіцкім райвыканкаме.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч правядзе прыём у Навагрудскім райвыканкаме 30 мая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі