Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2022, 11:10

Міністры абароны АДКБ абмяркуюць выклікі ваеннай бяспецы ў сучаснай геапалітычнай абстаноўцы

20 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета міністраў абароны Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдзе 24 мая ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць выклікі і пагрозы ваеннай бяспецы ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ, - адзначыў прэс-сакратар. - Плануецца разгледзець план сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы да 2023 года, праекты рашэнняў статутных органаў аб сумесным фарміраванні радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ".

Таксама будуць разгледжаны дакументы, якія датычацца ўдасканалення кіравання войскамі (калектыўнымі сіламі) АДКБ і праекты рашэнняў Савета міністраў абароны аб базавай навукова-даследчай арганізацыі дзяржаў АДКБ у галіне даследавання праблем развіцця радыёэлектроннай барацьбы і базавай вучэбна-метадычнай арганізацыі па падрыхтоўцы ваенных кадраў па спецыяльнасцях радыёэлектроннай барацьбы і іншыя.

Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам міністра абароны Арменіі. Плануецца ўдзел кіраўнікоў міністэрстваў абароны Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, генаральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася і начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўніка Анатоля Сідарава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі