Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2024, 12:41

Міністр транспарту РФ: у 2023 годзе колькасць авіярэйсаў паміж Беларуссю і Расіяй павялічылася ўдвая

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінулым годзе колькасць авіярэйсаў паміж Беларуссю і Расіяй павялічылася ўдвая. Аб гэтым паведаміў міністр транспарту Расійскай Федэрацыі Віталь Савельеў, інфармавалі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

"Расію і Беларусь аб'ядноўвае дружалюбнае і плённае супрацоўніцтва. Авіязносіны дапамагаюць нам развіваць гуманітарныя і эканамічныя сувязі. Мне прыемна адзначыць, што ў мінулым годзе колькасць авіярэйсаў паміж нашымі дзяржавамі павялічылася ўдвая. Сёння разам з беларускімі калегамі мы запускаем новы прамы авіямаршрут. Ён звяжа Маскву з вялікім горадам нашай агульнай воінскай славы - Брэстам. Авіякампанія "Белавія" будзе выконваць рэгулярныя рэйсы двойчы на тыдзень. Упэўнены, новыя рэйсы будуць карыстацца папулярнасцю і ўмацуюць сувязі паміж братэрскімі народамі нашых краін", - адзначыў Віталь Савельеў.

Паводле яго слоў, сімвалічна, што авіязносіны паміж Масквой і Брэстам адкрываюцца ў красавіку, калі святкуецца Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. "Віншую нашых пасажыраў са з'яўленнем яшчэ аднаго зручнага маршруту", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу дзяржаўны сакратар СД Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што на Групе высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы практычна заўсёды і кіраўнікі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, і кіраўнікі суб'ектаў Расійскай Федэрацыі - спачатку еўрапейскай часткі, а цяпер ужо ўсёй краіны (рэгіёнаў Сібіры, Далёкага Усходу) - абавязкова ставяць пытанне аб тым, каб было больш авіярэйсаў, і перш за ўсё з абласных цэнтраў братэрскай рэспублікі. Факты відавочныя, рух ёсць. З Гомеля рэйсы ўжо лятаюць у Маскву і Санкт-Пецярбург. Сёння рэйс злучыць Маскву і Брэст.

Ён расказаў, што ў бліжэйшы час, ужо ў красавіку, чакаюцца палёты са сталіцы Беларусі ў Архангельск, Махачкалу. Прапрацоўваюцца маршруты ва Уладзікаўказ, Валгаград, Омск, Цюмень, Ульянаўск і шэраг іншых гарадоў Расіі. "Мы пашыраем турыстычныя патэнцыялы, адкрываем адзін аднаму нашу геаграфію, нашы гарады, пасёлкі, нашу прастору, а значыць, і нашу душу. Гэта вельмі важна", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі