Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2024, 14:11

Міністр адукацыі расказаў пра магчымасці ранняй прафарыентацыі школьнікаў 

Андрэй Іванец
Андрэй Іванец

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ВНУ ажыццяўляюць падрыхтоўку для ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Важнасць гэтага адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр расказаў, што цяпер сістэма вышэйшай адукацыі краіны прадстаўлена 49 ВНУ, у якіх навучаецца амаль 230 тыс. студэнтаў і магістрантаў. Пры гэтым адукацыйны працэс забяспечваюць больш за 17 тыс. выкладчыкаў, з іх 7 тыс. кандыдатаў навук, 1,1 тыс. - дактароў навук.

"Універсітэты ажыццяўляюць падрыхтоўку для ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Практычна кожны пяты студэнт - гэта будучы інжынер, кожны дзясяты - будучы педагог, медык, работнік сельскай гаспадаркі", - адзначыў ён.

"Сёння мы адыходзім ад агульнай вышэйшай адукацыі. Работу гэту мы пачынаем яшчэ са школы, - прадоўжыў міністр. - Толькі за апошнія тры гады колькасць выпускнікоў дзявятых класаў, якія паступілі ў каледжы, вырасла з 30 да 50 працэнтаў. Фактычна кожны другі выпускнік дзявятага класа выбірае траекторыю атрымання адукацыі ў каледжы. Гэта не сведчыць аб тым, што ім мы закрываем дарогу ў вышэйшую адукацыю. Ствараем адпаведныя дадатковыя траекторыі - толькі ў мінулым годзе ВНУ прынялі 10 тыс. выпускнікоў каледжаў".

Кіраўнік ведамства таксама звярнуў увагу: "Праводзім раннюю прафарыентацыю школьнікаў. З мінулага года вярнулі профільную падрыхтоўку ў 8-я і 9-я класы. Развіваем профільныя класы - так, працэнт паступлення пасля профільных класаў сёння на ўзроўні 20-30 працэнтаў. Больш высокія вынікі - у педагагічных класаў.Толькі ў нашу вядучую педВНУ ў гэту прыёмную кампанію на дзённую бюджэтную форму навучання палову прынялі з ліку медалістаў і паспяховых выпускнікоў педкласаў. Гэту работу трэба прадаўжаць і па іншых профілях - аграрным, спартыўна-педагагічным. У гэтым годзе стварылі інжынерныя класы".

Андрэй Іванец асобна адзначыў, што без увагі не застаюцца тыя дзеці, якія вучацца ў базавых класах.

"Працоўнае выхаванне з'яўляецца асновай. Толькі ў бягучым годзе праходзяць працоўнае навучанне 30 тыс. школьнікаў па рабочых прафесіях, 90 працэнтаў з якіх атрымліваюць адпаведны дакумент і рабочую прафесію. Амаль 100 такіх рабочых прафесій мы прапануем".

Міністр таксама расказаў аб тым, што непакоіць: "Штогод каля 8 тыс. студэнтаў мы адлічваем з ВНУ, палову з іх - за непаспяховасць (мы вітаем строгае запатрабаванне за якасць адукацыі), але палова - па ўласным жаданні. І гэта сведчыць аб тым, што з прафарыентацыяй мы істотна не дапрацоўваем. І гэта - нерэалізаваны патэнцыял для эканомікі нашай краіны".

"Менавіта таму сёння мы прымаем меры па ўдасканаленні фармату прафарыентацыйнай работы", - растлумачыў кіраўнік ведамства.

Міністр лічыць: "Мы павінны прыходзіць да школьнікаў і бацькоў - не толькі з устаноў адукацыі з рэктарскім корпусам, кіраўнікамі каледжаў, але павінны прыходзіць і заказчыкі кадраў. Сёння бацькі хочуць разумець, не дзе будзе вучыцца іх дзіця, а дзе яно будзе працаваць, якія ўмовы будуць для прафесійнага росту і для яго развіцця".-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі