ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2023, 15:42

Міністр адукацыі расказаў аб устараненні выяўленых пры падрыхтоўцы школ да навучальнага года недахопаў

Андрэй Іванец
Андрэй Іванец

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выяўленыя пры падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года недахопы ў асноўным устаранёны, аднак работа ў такім напрамку прадаўжаецца. Гэта адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец 21 верасня на нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што пасля нарады 18 жніўня гэтага года маніторынгавымі групамі былі выяўлены асобныя недахопы ў 153 установах агульнай сярэдняй адукацыі. Яны былі звязаны са станам фасадаў, санвузлоў, спартыўных пляцовак, вулічнай дарожнай сеткі. "Практычна ўсе прадпісанні кантрольных органаў да 1 верасня былі выкананы. Усе школы прынялі навучэнцаў", - сказаў міністр.

Пры гэтым ён звярнуў увагу: "У 12 школах прадаўжаюцца рамонтныя работы, якія будуць выкананы да канца бягучага года. Да 7 лістапада будзе ўведзена ў эксплуатацыю новая школа ў аграгарадку Сеніца Мінскай вобласці, якая планавалася да ўвядзення 1 верасня гэтага года".

Паводле слоў міністра, увесь вучэбны працэс арганізаваны так, каб забяспечыць бяспечнае знаходжанне навучэнцаў.

Асобна ён расказаў аб забеспячэнні пажарнай бяспекі. Практычна ўсе школы колькасцю большай за 700 навучэнцаў перададзены пад ахову Дэпартамента аховы МУС. "29 астатніх школ будуць перададзены да канца 2023 года", - удакладніў міністр.

Акрамя таго, праведзена неабходная работа па ўстараненні выяўленых недахопаў дарожнай разметкі і інфраструктуры паблізу школ.

"Безумоўна, засталіся яшчэ работы, якія выконваюцца па забеспячэнні бяспечных маршрутаў дзяцей "дом - школа - дом", даўладкаванне тратуараў, бардзюраў. Яны выконваюцца ва ўстаноўленым парадку", - расказаў Андрэй Іванец.

Асобную ўвагу ён удзяліў падвозу навучэнцаў. "288 з 1600 адзінак школьных аўтобусаў маюць тэрмін эксплуатацыі большы за 10 гадоў (па стане на 1 верасня. - Заўвага БЕЛТА). У гэтым годзе будуць закупляцца 307 адзінак школьных аўтобусаў, больш за палавіну з іх пастаўлены ўжо. Такім чынам, у далейшым будзем штогод абнаўляць каля 10 працэнтаў школьнага аўтапарка", - праінфармаваў міністр.

Ён сказаў, што ва ўсіх рэгіёнах забяспечана перадрэйсавае медыцынскае абследаванне вадзіцеляў і тэхнічныя агляды аўтобусаў. У мэтах забеспячэння бесперабойнай перавозкі навучэнцаў вызначаны рэзерв школьных аўтобусаў. Міністр сказаў і аб існуючых праблемах з кадрамі вадзіцеляў, у сувязі з чым прадугледжваецца сумяшчэнне маршрутаў.

Кіраўнік ведамства таксама праінфармаваў аб тым, як вырашаюцца пытанні з медыцынскімі кадрамі і забеспячэннем лекавымі сродкамі.

Акрамя таго, Андрэй Іванец закрануў тэму капрамонтаў: "Вызначаны пералік з больш як 270 школ, якія патрабуюць правядзення капітальнага рамонту. Плануем на працягу 2024-2026 гадоў усе гэтыя работы выканаць, сумесна з урадам складаем графік, які будзе зацверджаны ва ўстаноўленым парадку".

"Гатоўнасць у гэтым годзе школ паказала, што пытанні падпісання сертыфікатаў гатоўнасці патрабуюць асаблівай увагі. Мяркуем, што гэты дакумент павінен быць распрацаваны і зацверджаны на ўзроўні ўрада. Такую работу праводзім ужо. У чацвёртым квартале будзе прынята пастанова ўрада, дзе будуць прапісаны дакладныя крытэрыі гатоўнасці школ да пачатку года, а таксама склады камісій, якія будуць іх прымаць", - расказаў кіраўнік.

Ён растлумачыў, для чаго гэта неабходна: "Кантралюючыя органы павінны разам з намі, са школамі, з органамі ўпраўленняў адукацыі правяраць гатоўнасць школ, а не прыходзіць пасля таго, калі праведзена адпаведная работа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі