Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2022, 15:04

Міністр адукацыі расказаў аб тэрмінах правядзення ўступнай кампаніі 2023 года

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр адукацыі Андрэй Іванец па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ расказаў журналістам аб тэрмінах, у якія яна пройдзе ў 2023 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у лютым - сакавіку 2023 года пройдуць універсітэцкія і рэспубліканскія этапы прадметных алімпіяд, пераможцы якіх атрымалі права на залічэнне ў ВНУ без іспытаў. Адпаведна, у гэты часавы перыяд будзе праведзена іх залічэнне ў ВНУ.

Далей з 14 па 21 мая, да заканчэння навучальнага года, пройдуць цэнтралізаваныя экзамены. Да 12 чэрвеня - залічэнне на мэтавую форму падрыхтоўкі. "Чаму гэта так важна? Мінулая ўступная кампанія паказала: калі адначасова ідзе прыём дакументаў на мэтавую форму падрыхтоўкі і на бюджэтныя месцы... Калі малады чалавек бачыў, што ў яго дастатковая колькасць балаў для паступлення на бюджэт, ён мог забраць дакументы з мэтавай формы падрыхтоўкі і перайсці на звычайнае навучанне", - растлумачыў міністр. З улікам прапанаваных тэрмінаў правядзення ўступнай кампаніі выбар мэтавай формы падрыхтоўкі будзе больш усвядомленым.

Неабавязковы экзамен у форме цэнтралізаванага тэсціравання, які патрэбны выпускнікам для паступлення ў профільную ВНУ, можна будзе здаць пасля 12 чэрвеня. Далей залічэнне ў ВНУ пройдзе ў тыя ж тэрміны, што і ў мінулым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі