Фота з архіва
16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў аб высокай верагоднасці ўзброеных правакацый з боку Украіны. Аб гэтым ён паведаміў на нарадзе ў кіраўніка беларускай дзяржавы па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Абстаноўка на паўднёвым аперацыйным напрамку застаецца напружанай. Фарміраванні Узброеных сіл і пагранічнай службы Украіны прадаўжаюць удасканаленне сістэмы аховы граніцы і элементаў эшаланіраванай абароны. На ўсіх участках уздоўж дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь адзначаецца актыўная дзейнасць падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый і Службы бяспекі Украіны", - заявіў кіраўнік Мінабароны.
Ён таксама далажыў, што з украінскага боку бесперапынна вядзецца разведка, для чаго актыўна выкарыстоўваюцца беспілотныя лятальныя апараты, у тым ліку са спробамі парушэння паветранай прасторы Беларусі. "Ва ўмовах прысутнасці ўкраінскіх узброеных фарміраванняў у прыгранічных раёнах захоўваецца высокая верагоднасць падрыхтоўкі і правядзення на нашай тэрыторыі ўзброеных правакацый, а таксама рэзанансных акцый, у тым ліку з задзейнічаннем беларускіх нацыяналістычных фарміраванняў", - сказаў Віктар Хрэнін.-0-