Фота "Ваяр"
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін правёў сустрэчу з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Нурланам Ермекбаевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
Міністр абароны павіншаваў генеральнага сакратара ШАС з прыняццем паўнамоцтваў і падкрэсліў, што аказаны давер сведчыць аб яго высокім міжнародным аўтарытэце.
Віктар Хрэнін і Нурлан Ермекбаеў правялі грунтоўную гутарку па пытаннях развіцця ШАС, ініцыятывах Кітая ў год яго старшынства.
Кіраўнік ваеннага ведамства падкрэсліў, што Беларусь мае намер стаць актыўным удзельнікам мерапрыемстваў, якія будзе праводзіць ШАС, і выказаў гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу, накіраванага на ўдзел ва ўсіх профільных механізмах, асабліва ў сферы бяспекі.
Генеральны сакратар павіншаваў Беларусь з уступленнем у ШАС і важнай для рэспублікі падзеяй - выбарамі Прэзідэнта. Нурлан Ермекбаеў падзякаваў за запрашэнне місіі наглядальнікаў ШАС і назваў гэта знакам даверу і павагі, а таксама паказчыкам адкрытасці беларускага грамадства да назірання за электаральнай кампаніяй.-0-