Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 кастрычніка 2020, 10:56

Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі праводзяць сумесную калегію

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі праводзяць сумесную калегію, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны Беларусі.

Пасяджэнне праходзіць пад старшынствам міністра абароны Беларусі генерал-маёра Віктара Хрэніна. Мерапрыемства праводзіцца ў фармаце відэаканферэнцыі.

У беларускай частцы пасяджэння ў Цэнтры стратэгічнага кіравання Генеральнага штаба Узброеных Сіл удзельнічаюць дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўніцтвы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, апарату аташэ Расіі, а таксама эксперты ад Мінабароны.

Калегія створана для арганізацыі практычнай работы па стварэнні і ўмацаванні неабходнага сумеснага ваеннага патэнцыялу для процідзеяння выклікам і пагрозам ваеннага характару, якія накіраваны супраць Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі