Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2025, 12:42

Міністэрства спорту і турызму вынесла на абмеркаванне нюансы аказання паслуг у сферы аграэкатурызму

 

Фота з архіва
Фота з архіва
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне Міністэрствам спорту і турызму вынесены праект указа Прэзідэнта "Аб развіцці аграэкатурызму" і праект пастановы Савета Міністраў аб яго рэалізацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект указа прадугледжвае зацвярджэнне палажэння аб парадку аказання паслуг у сферы аграэкатурызму. Ім рэгулюецца кола асоб, якія маюць права аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму і на якіх умовах, пералік паслуг, якія аказваюцца суб'ектамі аграэкатурызму, і іх комплекснае аказанне, парадак прыняцця раённымі выканкамамі рашэнняў аб прымяненні фізічнымі асобамі збору за аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, льготнае крэдытаванне суб'ектаў аграэкатурызму з замацаваннем у праекце пераходных палажэнняў па ўжо заключаных крэдытных дагаворах, іншыя пытанні.

Праектам пастановы прадугледжана зацвярджэнне палажэння, якім вызначаюцца парадак выканання раённым выканаўчым камітэтам адміністрацыйных працэдур па прыняцці рашэння аб аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, парадак збору і абнаўлення звестак цэнтралізаванага ўліку суб'ектаў аграэкатурызму. Для гэтага вызначаны тэрміны ўнясення і выключэння звестак аб суб'ектах аграэкатурызму, расходныя абавязацельствы па вядзенні цэнтралізаванага ўліку. Адначасова праектам устанаўліваюцца тыпавыя формы дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму і ўносяцца змяненні ў шэраг актаў урада па пытаннях аграэкатурызму і сумежных пытаннях.

Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 12 па 22 чэрвеня. Арганізатарам грамадскіх абмеркаванняў выступае Міністэрства спорту і турызму.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі