Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лютага 2021, 19:08

Міністэрства аховы здароўя: зніжэнне захваральнасці на COVID-19 дазваляе назад перапрафіляваць частку ложкаў

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зніжэнне захваральнасці на COVID-19 дае магчымасць назад перапрафіляваць частку ложкаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"На гэтым тыдні ў рэгіёнах Беларусі паступова паляпшаецца эпідэміялагічная абстаноўка. Адзначаецца тэндэнцыя зніжэння захваральнасці на COVID-19, хоць пры гэтым ёсць нязначны рост вострых рэспіраторных інфекцый. Станоўчыя прагнозы развіцця сітуацыі дазваляюць прадоўжыць паэтапнае перапрафіляванне ложкаў у бальніцах краіны", - адзначылі ў прэс-службе.

У Брэсцкай вобласці прадаўжаецца паэтапны выхад з работы ў якасці інфекцыйных Лунінецкай, Івацэвіцкай і Ганцавіцкай цэнтральных раённых бальніц. Праводзяцца дэзынфекцыйныя мерапрыемствы ў вызваленых аддзяленнях і палатах, на працягу бліжэйшага тыдня плануецца пачатак работы гэтых устаноў у звычайным рэжыме. Пацыентаў, у якіх выяўляюць інфекцыю COVID-19, накіроўваюць у міжраённыя цэнтры.

У Віцебскай вобласці прадаўжаецца перапрафіляванне аддзяленняў у структуры цэнтральных раённых і гарадскіх бальніц. Прымаць пацыентаў па профілі пачалі Шумілінская цэнтральная раённая бальніца і Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр.

У Гродне раней да звычайнага рэжыму працы вярнулася гарадская клінічная бальніца нумар 3. Таксама ў поўным аб'ёме па профілі працуе 4-я гарадская клінічная бальніца. Тут прымаюць пацыентаў кардыялагічнага, гінекалагічнага і іншых профіляў, працуюць па экстраннай хірургіі. Цяпер дэзынфекцыя і іншыя падрыхтоўчыя мерапрыемствы праводзяцца ў аддзяленнях Універсітэцкай клінікі.

Дадаткова вернута ў звычайны рэжым функцыянавання частка аддзяленняў у Мазырскай гарадской паліклініцы.

Што датычыцца Мінска, то на гэтым тыдні адкрыліся для профільнага прыёму пацыентаў аддзяленні ў 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Я.У.Клумава (плануецца, што з 15 лютага ўся клініка будзе працаваць у звычайным рэжыме), аддзяленні хірургіі, ЛОР і рэанімацыі ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я.Саўчанкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі