Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2025, 10:42

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла новыя рэкамендацыі да прымянення аграхімікатаў, сродкаў аховы раслін

Фота з архіва
Фота з архіва
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла новыя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да прымянення сродкаў аховы раслін, аграхімікатаў і мінеральных угнаенняў. Гэта абумоўлена пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 11 снежня 2024 года нумар 171, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з новымі санітарнымі нормамі і правіламі, устаноўлены патрабаванні да бяспечнага прымянення названых сродкаў. Асноўны прынцып работы з прэпаратамі заключаецца ў прадухіленні забруджвання навакольнага асяроддзя, што дасягаецца шляхам механізацыі і аўтаматызацыі працэсаў, а таксама захавання рэгламентаў прымянення і метадаў унясення.

Нарматывы патрабуюць захавання мер бяспекі, прапісаных у заканадаўчых актах або пазначаных на ўпакоўцы і ў рэкамендацыях па прымяненні канкрэтных сродкаў. Да работ з выкарыстаннем гэтых прэпаратаў дапускаюцца толькі тыя, хто адпавядае патрабаванням заканадаўства аб ахове працы. Староннім асобам, не звязаным з сельскагаспадарчай дзейнасцю, забаронена знаходзіцца на апрацоўваемых участках.

Кіраўнікі работ абавязаны інфармаваць насельніцтва бліжэйшых населеных пунктаў, на мяжы з якімі размяшчаюцца падлягаючыя апрацоўкам плошчы, аб маючых адбыцца апрацоўках праз сродкі масавай інфармацыі або іншымі спосабамі.

Акрамя таго, прымяненне прэпаратаў не павінна прыводзіць да перавышэння паказчыкаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2021 года нумар 37.

Таксама вызначаны канкрэтныя патрабаванні да выкарыстання наземнай апаратуры для ўнясення прэпаратаў, а таксама да авіяцыйнага метаду, прымянення ва ўмовах закрытага грунту і на тэрыторыі населеных пунктаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі