Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2020, 10:02

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла інструкцыю аб фінансаванні расходаў на ЭКА з бюджэту

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла інструкцыю аб парадку фінансавання расходаў на экстракарпаральнае апладненне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Адпаведная пастанова ад 31 ліпеня 2020 года нумар 66 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, Міністэрства аховы здароўя з'яўляецца размеркавальнікам сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту для фінансавання расходаў, звязаных з прадастаўленнем сямейным парам бясплатна спроб ЭКА.

Для планавання аб'ёмаў фінансавання арганізацыям аховы здароўя, у якіх праводзяцца бясплатныя спробы ЭКА, неабходна прадастаўляць у Міністэрства аховы здароўя заяўкі на адпаведныя асігнаванні. Яны фарміруюцца зыходзячы з плануемага аб'ёму работ і з улікам колькасці выконваемых дзяржарганізацыяй аховы здароўя бясплатных спроб ЭКА ў год.

У разлік асігнаванняў уключаецца зарплата работнікаў, якія выконваюць бясплатныя спробы ЭКА, узносы (адлічэнні) на сацыяльнае страхаванне, лякарствы і медыцынскія вырабы, мяккі інвентар, іншыя расходныя матэрыялы.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі