Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2020, 19:26

Міністэрства аховы здароўя: запасу донарскай крыві ў Мінску дастаткова

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя ў сваім Telegram-канале запэўніла, што служба крыві ў Мінску прадаўжае зладжаную бесперапынную работу і запасу кампанентаў крыві ў сталіцы дастаткова, паведамляе БЕЛТА.

"На сённяшні момант у Мінску ёсць запас дастатковай колькасці кампанентаў крыві ў арганізацыях пералівання крыві. У РНПЦ трансфузіялогіі, 6-й ГКБ, БХМП, НПЦ хірургіі ёсць 5-7 дзённы запас эрытрацытаў (больш за 700 доз усіх груп), больш за тону плазмы для пералівання, больш за 500 літраў альбуміну", - удакладнілі ў ведамстве. Любая іншая інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках, з'яўляецца фэйкам.

Міністэрства аховы здароўя выказвае падзяку рэгулярным донарам і іншым беларусам, якія робяць разавыя данацыі за актыўную грамадзянскую пазіцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі