Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2020, 16:24

Міністэрства аховы здароўя заклікае на вялікія выхадныя застацца дома і не наведваць могілкі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя заклікае на вялікія выхадныя застацца дома і не наведваць могілкі. Аб гэтым заявіла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан у час стрыму на YouTube-канале Нацыянальнага прэс-цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны чалавек не ведае, інфіцыраваны ён ці не. Разам з тым некаторыя збіраюцца ехаць да пажылых бацькоў, - адзначыла Іна Карабан. - Чарговы раз Міністэрства аховы здароўя заклікае людзей на вялікія выхадныя застацца дома, не наведваць могілкі, каб максімальна зменшыць магчымасць інфіцыравання тых, хто нас акружае".

"Калі ласка, мы просім звярнуць на гэта асаблівую ўвагу", - звярнулася намеснік начальніка да беларусаў. Паводле яе слоў, напрыклад, могілкі можна наведаць і ў іншы час. Цяпер у прынцыпе лепш абмежаваць свае кантакты, у першую чаргу з пажылымі бацькамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі