ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 19 верасня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2020, 17:56

Міністэрства аховы здароўя: з месцаў часовага ўтрымання вызвалены 16 медыкаў

Фота з архіва
Фота з архіва

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя сумесна з МУС правяло работу па пошуку ў месцах часовага ўтрымання і вызваленні затрыманых работнікаў сістэмы аховы здароўя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

"Усе яны, 16 чалавек, вызвалены. Частка з нашых калег пачала работу", - расказалі ў прэс-службе.

Як адзначылі ў міністэрстве, на гэты момант сярод затрыманых няма работнікаў сістэмы аховы здароўя. "У выпадку калі ў грамадзян ёсць іншая інфармацыя - просім неадкладна паведаміць яе ў Міністэрства аховы здароўя", - сказалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі