Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 жніўня 2019, 15:03

Міністэрства аховы здароўя вызначыла стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты работнікам бюджэтных арганізацый

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя вызначыла стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія падпарадкаваны і (або) уваходзяць у сістэму міністэрства, а таксама работнікам бюджэтных арганізацый, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, што адносяцца да сферы дзейнасці Міністэрства аховы здароўя. Гэта прадугледжана пастановай нумар 53 ад 13 чэрвеня 2019 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У пераліку пяць стымулюючых надбавак (маладым спецыялістам, за асаблівасці прафесійнай дзейнасці, складанасць і напружанасць работы, забеспячэнне паказчыкаў дзейнасці, высокія дасягненні ў працы) і дзве даплаты (за работу ў сельскай мясцовасці і за асаблівы характар працы).

У прыватнасці, выпускнікам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія прыйшлі на работу па размеркаванні, надбаўка ўстанаўліваецца ў памеры 20 працэнтаў акладу. Тым, хто атрымаў вышэйшую медыцынскую, фармацэўтычную адукацыю і працуе па накіраванні ўстаноў адукацыі (пасля праходжання інтэрнатуры) у бюджэтных арганізацыях, - у памеры 30 працэнтаў акладу. Выпускнікам з вышэйшай адукацыяй, уключаным у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі, - у памеры 50 працэнтаў акладу.

Спецыялістам, якія працуюць на пультах кіравання жыццезабеспячэння аперацыйных блокаў пры правядзенні складаных і высокатэхналагічных медумяшанняў; абслугоўваюць і эксплуатуюць інжынерна-тэхнічныя сістэмы жыццезабеспячэння, складаныя медыцынскія электраўстаноўкі і камп'ютарныя сістэмы для планавання, правядзення і кантролю сеансаў прамянёвай тэрапіі і праводзяць метралагічны кантроль радыетэрапеўтычных апаратаў і сродкаў вымярэнняў, што выкарыстоўваюцца ў медрадыялогіі; забяспечваюць работы па вытворчасці, кантролі якасці радыеактыўных лексродкаў; абслугоўваюць інжынерна-тэхнічныя сістэмы медыцынскай візуалізацыі, надбаўка будзе ў памеры да 40 працэнтаў акладу.

Інжынерам, вядучым інжынерам, якія працуюць з асабліва складанай медапаратурай пры правядзенні аперацый па клетачнай трансплантацыі, трансплантацыі органаў, часткі органа, аперацый на сэрцы, - у памеры да 35 працэнтаў акладу. Хімікам, вядучым хімікам, біёлагам, вядучым біёлагам за выкананне комплексных шматэтапных малекулярна-біялагічных даследаванняў, імунаферментных даследаванняў, даследаванняў у галіне клетачнай медыцыны - у памеры да 80 працэнтаў акладу. Работнікам бюджэтных арганізацый (структурных падраздзяленняў), больш за 50 працэнтаў пацыентаў якіх інваліды, - у памеры да 20 працэнтаў акладу.

Фармработнікам з вышэйшай фармацэўтычнай адукацыяй, - у памеры да 50 працэнтаў, з сярэдняй спецыяльнай - да 40 працэнтаў акладу. Медыцынскім, фармацэўтычным работнікам дамоў дзіцяці - у памеры да 20 працэнтаў акладу.

Кіраўнікам і спецыялістам Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі за арганізацыю і забеспячэнне выканання (выкананне) унікальных і высокатэхналагічных даследаванняў на наяўнасць у біялагічных пробах забароненых біялагічна актыўных рэчываў і лекавых прэпаратаў прадугледжана надбаўка ў памеры да 200 працэнтаў акладу.

Надбаўка за складанасць і напружанасць работы ўстанаўліваецца ў памеры да 200 працэнтаў акладу. Пералік работнікаў, якім належыць такая надбаўка, канкрэтны памер і парадак яе выплаты вызначаюцца кіраўнікамі бюджэтных арганізацый.

Кіраўнікам і спецыялістам, месца пастаяннай работы якіх знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, устанаўліваецца даплата ў памеры 20 працэнтаў базавай стаўкі.

Стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты аднаму работніку могуць быць па дзвюх і больш падставах. Такія выплаты ўстанаўліваюцца работнікам як па асноўнай пасадзе, так і па пасадзе, займаемай на ўмовах сумяшчальніцтва, а таксама пры рабоце звыш устаноўленай працягласці рабочага часу.

Пастановай нумар 52 ад 13 чэрвеня 2019 года Міністэрства аховы здароўя вызначыла тарыфныя разрады па пасадах медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў, а таксама служачых, занятых у ахове здароўя і фармацэўтычнай дзейнасцю, бюджэтных арганізацый незалежна ад іх ведамаснай падпарадкаванасці, а таксама пералік стымулюючых і кампенсуючых выплат. Надбаўкі прадугледжаны за прымяненне (удзел у прымяненні) новых, складаных і ўнікальных метадаў аказання медыцынскай дапамогі і за спецыфіку работы ў сферы аховы здароўя. Даплаты - за рэалізацыю арганізацыйна-распарадчай функцыі і за выкананне функцыі галоўнага спецыяліста.

Абедзве пастановы ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі