Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2019, 12:31

Міністэрства аховы здароўя вызначыла патрабаванні да размяшчэння знака аб забароне курэння

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя пастановай ад 19 красавіка 2019 года нумар 35 устанавіла ўзор знака аб забароне курэння, выкарыстання электронных цыгарэт, сістэм для спажывання тытуню. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Знак аб забароне курэння павінен размяшчацца або ля ўвахода, або ў межах памяшканняў, аб'ектаў, тэрыторый, дзе па заканадаўстве курэнне забаронена. Арганізацыі, якія аказваюць гасцінічныя і іншыя паслугі, размяшчаюць знак таксама каля месца для афармлення пражывання.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права дадаткова размяшчаць знак у памяшканнях, на аб'ектах, тэрыторыях, якія належаць ім па праву ўласнасці, знаходзяцца ў іх гаспадарчым веданні, аператыўным кіраванні і дзе курэнне забаронена.

Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя вызначыла, што памеры знака аб забароне курэння павінны забяспечваць яго бачнасць. Колераграфічная выява наносіцца з выкарыстаннем розных тэхналогій на паверхню матэрыялу-носьбіта - металу, пластыку, сілікатнага або арганічнага шкла, самаклейнай палімернай плёнкі, самаклейнай і друкарскай паперы, кардону і інш.

Дапускаецца суправаджаць знак аб забароне курэння надпісамі "Не курыць", "Курыць забаронена", інфармацыяй аб памеры штрафаў за курэнне ў забароненых месцах.

Пастанова ўступае ў сілу з 27 ліпеня 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі