Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2025, 12:55

Міністэрства аховы здароўя вызначыла памер надбавак медработнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 7 лютага 2025 года нумар 18, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, вызначаны надбаўкі медработнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Так, надбаўка за работу ў сферы аховы здароўя медработнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі з 1 сакавіка 2025 года складзе 130 працэнтаў акладу, з 1 верасня - 140 працэнтаў, з 1 снежня - 155 працэнтаў. Работнікам прыёмнага аддзялення і аддзяленняў (палат) для пацыентаў з парушэннем мазгавога кровазвароту (інсультам) з 1 сакавіка надбаўка складзе 110 працэнтаў акладу, з 1 верасня - 120 працэнтаў, з 1 снежня - 135 працэнтаў.

Медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй выязных брыгад з 1 сакавіка надбаўкі ўстаноўлены ў памеры 120 працэнтаў акладу, з 1 верасня - 130 працэнтаў, з 1 снежня - 145 працэнтаў. Фельчарам выязных брыгад, якія выязджаюць па выкліку самастойна без урачоў, з 1 сакавіка - 170 працэнтаў, з 1 верасня - 180 працэнтаў, з 1 снежня - 195 працэнтаў.

Участковым медыцынскім сёстрам, братам, памочнікам урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе тэрытарыяльных участкаў, медыцынскім сёстрам і братам агульнай практыкі, фельчарам, медработнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй фельчарска-акушэрскіх пунктаў, у тым ліку прынятым на пасаду служачага з прымяненнем вытворнага наймення "старшы" надбаўка з 1 сакавіка складзе 110 працэнтаў акладу, з 1 верасня - 120 працэнтаў, з 1 снежня - 135 працэнтаў.

Медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, галоўнай медыцынскай сястры, галоўнаму медыцынскаму брату з 1 сакавіка надбаўка ўстаноўлена ў памеры 95 працэнтаў акладу, з 1 верасня - 105 працэнтаў, з 1 снежня - 120 працэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі