Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 снежня 2021, 12:44

Міністэрства аховы здароўя: вакцын ад каранавіруса ў Беларусі дастаткова

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцын ад каранавіруса ў Беларусі дастаткова, заявіла журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вакцынацыя ідзе добрымі тэмпамі, і запланаваныя паказчыкі, ёсць верагоднасць, будуць выкананы. Крыху больш нізкія тэмпы прышчэпачнай кампаніі ў Брэсцкім і Мінскім рэгіёнах. У трох рэгіёнах працэнт вакцынаваных першым кампанентам ужо большы за 50, астатнія падцягваюцца", - сказала Алена Краткова.

"У прынцыпе, запланаваныя тэмпы вакцынацыі выконваюцца", - адзначыла яна.

Алена Краткова развеяла чуткі аб недахопе вакцын. "Ёсць і вакцына "Спадарожнік V", ёсць і вакцына Vero Cell у дастатковай колькасці. Учора прыбыў яшчэ адзін борт, вакцына будзе размеркавана па рэгіёнах. Ёсць месячны запас "Спадарожніка Лайт": 250 тыс. доз прыбылі ў пачатку гэтага тыдня, размеркаваны па рэгіёнах і актыўна выкарыстоўваюцца для вакцынацыі", - сказала першы намеснік міністра.

Яна рэкамендавала насельніцтву скарыстацца магчымасцю і вакцынавацца. "І, вядома, тым, у каго мінула дастаткова часу, вельмі важна рэвакцынавацца", - дадала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі