Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2021, 13:56

Міністэрства аховы здароўя ўвяло новы дакумент - згоду пацыента на складанае медыцынскае ўмяшанне

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя ўвяло новы дакумент - згоду пацыента на складанае медыцынскае ўмяшанне. Адпаведная форма ўстаноўлена пастановай нумар 36 ад 15 красавіка 2021 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, да гэтага часу ў краіне не было адзінай формы папярэдняй інфармаванай добраахвотнай згоды пацыента на складанае медыцынскае ўмяшанне.

Пастановай устаноўлена форма папярэдняй інфармаванай добраахвотнай згоды пацыента (законнага прадстаўніка, апекуна, мужа (жонкі) або аднаго з блізкіх сваякоў пацыента) на складанае медыцынскае ўмяшанне. Дакумент адпавядае сучасным уяўленням аб правах чалавека на атрыманне дакладнай інфармацыі аб стане ўласнага здароўя і правядзенне ўсвядомленых дзеянняў у адносінах да яго.

Пацыент зможа зрабіць вывад аб працэдуры, якая яго чакае, на падставе атрыманай ад лечачага ўрача інфармацыі - аб мэце медыцынскага ўмяшання, прагназуемых выніках і магчымых рызыках пры яго правядзенні, магчымых наступствах адмовы ад правядзення гэтага медыцынскага ўмяшання.

Пастанова падрыхтавана ў мэтах выканання ч. 5 арт. 44 закона "Аб ахове здароўя", у адпаведнасці з якім абавязковай умовай правядзення складанага медыцынскага ўмяшання з'яўляецца наяўнасць папярэдняй пісьмовай згоды паўналетняга пацыента або асоб, пазначаных у ч. 2 арт. 18 гэтага закона.

Пастанова ўступае ў сілу з 23 ліпеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі