ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +31°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2021, 14:18

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла крытэрыі акрэдытацыі дзяржарганізацый аховы здароўя

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя вызначыла крытэрыі медыцынскай акрэдытацыі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, падпарадкаваных міністэрству аховы здароўя, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 57 ад 25 мая 2021 года афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Крытэрыі медыцынскай акрэдытацыі ўстаноўлены па ўзгадненні з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. Яны датычацца штатаў работнікаў, іх кваліфікацыі, тэхнічнага аснашчэння, санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму, экспертызы якасці меддапамогі, аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку экстраннай і неадкладнай, спецыялізаванай, даступнасці інструментальных, лабараторных і іншых даследаванняў пры правядзенні дыягностыкі.

Кожны крытэрый медакрэдытацыі адпавядае 1-му, 2-му або 3-му класу, апошні з'яўляецца ніжэйшым. Устаноўлены парогавыя значэнні адпаведнасці крытэрыям для кожнага з класаў.

Раней у міністэрстве паведамлялі, што арганізацыя аховы здароўя пры падрыхтоўцы дакументаў для акрэдытацыі павінна сама правесці папярэднюю ацэнку па крытэрыях. Выяўленыя неадпаведнасці неабходна ўстараніць да падачы заявы аб атрыманні пасведчання.

Акрэдытацыю павінны будуць прайсці 129 устаноў аховы здароўя, іх пералік вызначаны пастановай Савета Міністраў нумар 269 ад 13 мая 2021 года.

На першым этапе пад медыцынскую акрэдытацыю падпадаюць дзяржарганізацыі аховы здароўя раённага ўзроўню, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым органам, якія аказваюць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах па профілях: хірургія, анестэзіялогія і рэанімацыя, акушэрства і гінекалогія, родададапамога. Гэта дасць магчымасць сфарміраваць адзіныя патрабаванні, якім павінны адпавядаць гэтыя арганізацыі аховы здароўя для забеспячэння базавых патрабаванняў да бяспекі пацыента пры правядзенні жыццёва важных медыцынскіх умяшанняў у галіне хірургіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі, акушэрства і гінекалогіі, родадапамогі.

Медакрэдытацыя ўводзіцца ў адпаведнасці з абноўленым законам аб ахове здароўя. Пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 57 уступае ў сілу з 23 ліпеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі