Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2020, 13:34

Міністэрства аховы здароўя: уначы ў выніку незаконных акцый шпіталізаваны 51 чалавек

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінулай ноччу ў службу хуткай медыцынскай дапамогі і ў бальніцы Беларусі з рознымі траўмамі шпіталізаваны 51 грамадзянін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усім пацярпелым аказана неабходная медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме. "Асноўныя траўмы - выцятыя месцы на мяккіх тканках, траўмы канечнасцей, грудной клеткі, жывата і г.д. Некалькім пацыентам спатрэбіліся аперацыі. Стан іх стабілізаваны", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

"Загінулых, а таксама пацыентаў у крытычным стане на сённяшні момант няма", - падкрэслілі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі