Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 сакавіка 2021, 13:07

Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла час чакання неадкладнай дапамогі ў перыяд уздыму захваральнасці

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла час чакання хуткай дапамогі па неадкладных выкліках у перыяд эпідэмічнага ўздыму захваральнасці. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 13 ад 22 лютага 2021 года, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастанова ўносіць змяненні ў Інструкцыю аб парадку арганізацыі дзейнасці службы хуткай медыцынскай дапамогі (ХМД), зацверджаную пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 2 ад 4 студзеня 2020 года.

Так, у перыяд эпідэмічнага ўздыму захваральнасці пры неадкладным прыярытэце выкліку час чакання брыгады хуткай медыцынскай дапамогі не павінен перасягаць 195 мінут у горадзе і 210 мінут у іншых населеных пунктах (з моманту рэгістрацыі выкліку да прыбыцця брыгады па адрасе). Выключэнне складаюць паведамленні, што паступілі з аператыўна-дзяжурнай службы органаў унутраных спраў.

Як вынікае з Інструкцыі аб парадку арганізацыі дзейнасці службы хуткай медыцынскай дапамогі, у рэжыме паўсядзённай дзейнасці пры неадкладным выкліку брыгада ХМД павінна прыехаць не пазней, чым праз 75 мінут у горадзе і 90 мінут у іншых населеных пунктах. У выпадку, калі размова ідзе пра транспарціроўку пацыентаў або канстатацыю факта смерці, гэты час не перасягае 135 мінут у горадзе і 150 мінут у іншых населеных пунктах. Пры паступленні паведамлення з аператыўна-дзяжурнай службы органаў унутраных спраў для канстатацыі факта смерці - час чакання брыгады ХМД не больш як 75 мінут у горадзе і 90 мінут у іншых населеных пунктах.

Пры экстранным выкліку брыгада ХМД прыязджае на працягу 20 мінут у горадзе і 35 мінут у іншых населеных пунктах.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі