Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 18:00

Міністэрства аховы здароўя: тэмпы прыросту захваральнасці на COVID-19 у Беларусі пакрыху зніжаюцца

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпы прыросту захваральнасці на COVID-19 у Беларусі пакрыху зніжаюцца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"У апошні тыдзень рэгіструецца нязначная тэндэнцыя па зніжэнні шпіталізацый пацыентаў у стацыянары. На некалькі чалавек у суткі зніжаецца колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на ШВЛ", - адзначылі ў прэс-службе.

У некаторых абласцях эпідсітуацыя дае магчымасць паэтапна выводзіць частку аддзяленняў з кавіднага рэжыму. У сувязі з гэтым на сайце Міністэрства аховы здароўя размешчана актуалізаваная інфармацыя аб стацыянарах, перапрафіляваных для пацыентаў з COVID-19.

У прэс-службе дадалі, што ўсе РНПЦ у поўным аб'ёме прадаўжаюць аказваць планавую дапамогу.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі: каранавірусная інфекцыя належыць да вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання і яго цяжкага ходу з'яўляецца вакцынацыя. У Беларусі прышчапіцца можна практычна ва ўсіх паліклініках краіны, бальніцах, гандлёвых цэнтрах і нават у метро.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі