Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2021, 11:22

Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала падыходы да надбавак за работу ва ўмовах COVID-19

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя па ўзгадненні з Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя скарэкціравала падыходы да ўстанаўлення надбаўкі за работу ва ўмовах інфекцыі COVID-19 з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, узроўню захваральнасці і вакцынацыі работнікаў аховы здароўя. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Загадам Міністэрства аховы здароўя нумар 892 ад 20 ліпеня 2021 года ўнесены змяненні ў метадычныя рэкамендацыі па прымяненні ўказа нумар 131 ад 16 красавіка 2020 года "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя".

У прэс-службе звярнулі ўвагу, што з рэкамендацый выключаны пункт аб прымяненні разліку "трэць адпрацаваных гадзін і (або) змен ва ўмовах інфекцыі" для ўстанаўлення надбаўкі ў поўным аб'ёме за ўвесь адпрацаваны час. Гэты пункт адмяняецца з 1 жніўня 2021 года.

Напрыклад, урач-тэрапеўт адпрацаваў 160 гадзін (20 рабочых дзён або змен). З іх на працягу 7 рабочых дзён (змен), што складае больш за трэць адпрацаванага часу, працягласцю 8 гадзін, аказваў медыцынскую дапамогу пацыентам з COVID-19 на працягу 1-2 гадзін у дзень. Надбаўка згодна з указам нумар 131 устанаўліваецца за 7 рабочых дзён (змен), г. зн. за 56 гадзін (7 змен па 8 гадзін), а не за ўвесь адпрацаваны час (160 гадзін).

Пры гэтым адзначаецца, што ўстанаўліваецца і выплачваецца надбаўка згодна з указам нумар 131 за рабочыя дні (рабочыя змены). Аплата ажыццяўляецца асобна па кожным радку табеля ўліку рабочага часу - рабоце па асноўнай пасадзе, рабоце звыш нормы рабочага часу, рабоце на ўмовах сумяшчальніцтва, падчас якіх адбыўся кантакт з пацыентам з дыягназам COVID-19, што пацверджана першаснай медыцынскай дакументацыяй.

Кіраўнікам арганізацый аховы здароўя неабходна прадоўжыць работу па рацыянальнай расстаноўцы кадраў і мінімізацыі (без шкоды для колькасці) работнікаў, якія прыцягваюцца да аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19.

У прэс-службе таксама звярнулі ўвагу, што ўсе метадычныя пісьмы Міністэрства аховы здароўя па пытанні ўстанаўлення надбаўкі згодна з указам нумар 131 з улікам трэці адпрацаваных гадзін і (або) змен работы ва ўмовах інфекцыі COVID-19 страчваюць сілу з 1 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі