Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2021, 17:58

Міністэрства аховы здароўя разлічвае атрымаць вакцыну "Спадарожнік Лайт" у ліпені

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцына "Спадарожнік Лайт" павінна паступіць у Беларусь у ліпені, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зрабілі заяўку на вакцыну "Спадарожнік Лайт". У ліпені плануем яе атрымаць. І да навучальнага года хацелі б ахапіць у тым ліку наша студэнцтва гэтай вакцынай, каб паэтапна вакцынаваць тую катэгорыю насельніцтва, якая пераносіць найбольш лёгка, але можа з'яўляцца крыніцай заражэння для іншых", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

На сёння ў краіне ў асноўным прымяняецца вакцына "Спадарожнік V". Паводле слоў міністра, у рэгіёнах яе дастаткова. "Мы ў штодзённым фармаце ўзаемадзейнічаем з усімі рэгіёнамі. Ліст чакання і наяўнасць вакцын у запасе фактычна ідэнтычныя", - сказаў ён.

Пасля таго як будуць вакцынаваны найбольш успрымальныя катэгорыі насельніцтва, "мы пяройдзем да вакцынацыі больш шырока", адзначыў Дзмітрый Піневіч. Зрэшты, ужо цяпер у Мінску ў вялікіх гандлёвых сетках і забаўляльных цэнтрах працуюць пункты вакцынацыі. Тут могуць прышчапіцца не толькі мінчане, але і жыхары іншых населеных пунктаў. Алгарытм перадачы даных аб вакцынаваных у іншыя рэгіёны наладжаны. Чакаецца, што такія прышчэпачныя пункты будуць разгорнуты і ў іншых гарадах.

Міжнародныя даследаванні паказваюць, што любая вакцына, якая дапушчана рэгулятарнымі органамі, СААЗ, эфектыўная адносна розных штамаў. Гэта пацвярджаюць, у прыватнасці, брытанскія даследчыкі. "Гэта значыць любая вакцына гарантуе калі не татальнае незаражэнне, то аблягчэнне сітуацыі, калі чалавек захварэў", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Што датычыцца сітуацыі з індыйскім штамам, які выяўлены ў Мінску, міністр упэўнены, што нічога звышнатуральнага ў гэтым няма. Як і ў тым, што некалькі месяцаў таму ў Беларусь прыйшоў брытанскі штам. "Мы ў пэўнай ступені чакаем магчымы рост захваральнасці, але не думаю, што ён будзе значным, тым больш што пытанне значнасці росту захваральнасці заключаецца ў тым, гатова сістэма аховы здароўя ці не гатова. Мы трымаем у гатоўнасці ложкавы фонд да прыёму пацыентаў", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі