Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2020, 09:27

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла рашэнне аб выдачы тэрапеўтамі бальнічных кантактам 1-га ўзроўню пры наведванні пацыентаў з COVID-19

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, чаму было прынята рашэнне аб надзяленні тэрапеўтаў правам выдаваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню пры наведванні пацыентаў з COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іну Карабан.

"У адпаведнасці з пастановай Саўміна нумар 705 ад 7 снежня 2020 года, службовыя асобы арганізацый аховы здароўя, якія прыходзяць дадому да хворага на каранавірус, могуць вызначыць кантакты першага ўзроўню, якія знаходзяцца там, і адначасова выдаць ім бальнічныя лісты", - адзначыла Іна Карабан.

Яна растлумачыла, што такое рашэнне дасць магчымасць знізіць нагрузку на паліклінікі. Медыкам, якія наведваюць хворых дома, не прыйдзецца паўторна прыходзіць у гэтыя ж ачагі, але ўжо да кантактаў першага ўзроўню, пасля таго, як урачы санітарна-эпідэміялагічнай службы іх пацвердзяць. Маніторынгавая група паліклінікі можа сама вызначыць кола кантактных асоб і адразу выдаць ім бальнічныя лісты.

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя нагадала, што цяпер у мінскіх паліклініках адменены планавыя прыёмы. З аднаго боку, гэта дасць магчымасць зменшыць нагрузку на арганізацыі аховы здароўя, з другога - зменшыць колькасць кантактаў паміж пацыентамі, некаторыя з якіх, у прыватнасці, бессімптомныя носьбіты, могуць стаць крыніцай інфекцыі для навакольных. Гэта рашэнне адменяць, як толькі палепшыцца сітуацыя па COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі