Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Міністэрства аховы здароўя расказала аб змяненнях пры выдачы бальнічных

Грамадства 19.12.2018 | 10:56

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя расказала, якія змяненні ўнесены ў парадак афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Так, у сувязі з пераходам на афармленне лістка непрацаздольнасці (даведкі аб часовай непрацаздольнасці) у форме электроннага дакумента ўстаноўлены новыя формы гэтых дакументаў і парадак іх афармлення. Разам з тым вызначана, што бланкі лісткоў непрацаздольнасці (даведак аб часовай непрацаздольнасці), якія былі выраблены да ўступлення ў сілу новаўвядзенняў, будуць сапраўдныя да поўнага іх выкарыстання на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

Удакладнена кола асоб, якім выдаецца лісток непрацаздольнасці і даведка аб часовай непрацаздольнасці, а таксама дэталізаваны выпадкі іх выдачы. Людзям працаздольнага ўзросту, якія не працуюць і не знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных будзе выдавацца даведка аб часовай непрацаздольнасці.

Прадугледжана выдача даведкі аб часовай непрацаздольнасці тым, хто даглядае інваліда І групы, у выпадку стацыянарнага лячэння асобы, якая фактычна ажыццяўляе гэты догляд.

Вызначаны парадак выдачы лістка непрацаздольнасці па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку, калі маці або асоба, якая фактычна ажыццяўляе догляд, адначасова працуе на ўмовах няпоўнага рабочага часу, або дома, або навучаецца. У такім выпадку лісток непрацаздольнасці выдаецца толькі маці або таму, хто фактычна даглядае дзіця. Пры гэтым прадугледжана магчымасць выдачы даведкі аб часовай непрацаздольнасці іншай асобе па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў).

Ёсць магчымасць прадоўжыць лісток непрацаздольнасці (даведку аб часовай непрацаздольнасці) чалавеку, які ажыццяўляе догляд хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў), пры аказанні ім меддапамогі ў стацыянарных умовах, на адзін дзень для праезду да месца жыхарства (знаходжання) у сувязі з аддаленасцю арганізацыі аховы здароўя і немагчымасцю ў дзень выпіскі даехаць дамоў.

Удакладнены парадак вызначэння неабходнасці догляду дзіцяці-інваліда пры яго санаторна-курортным лячэнні або медыцынскай рэабілітацыі ў адпаведных установах. Цяпер будзе вызначацца неабходнасць у доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 10 гадоў, а таксама дзіцяці-інваліда ва ўзросце старэйшым за 10 гадоў з трэцяй або чацвёртай ступенню страты здароўя.

Пры вырашэнні пытання аб выдачы лістка непрацаздольнасці (даведкі аб часовай непрацаздольнасці) па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў) у выпадку хваробы маці не будзе патрабавацца пацвярджэнне аб наведванні дзіцем дзіцячага сада (установы адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі і спецадукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі).

Вызначаны парадак выдачы дакументаў, што засведчваюць неабходнасць у доглядзе хворага дзіцяці ў амбулаторных умовах, які ў перыяд патрэбнасці ў доглядзе дасягнуў 14-гадовага ўзросту. Пры дасягненні ім 14-гадовага ўзросту лісток непрацаздольнасці (даведка аб часовай непрацаздольнасці) закрываецца. Новы лісток непрацаздольнасці выдаецца як першасны. Пасля заканчэння 7-дзённага тэрміну часовай непрацаздольнасці выдаецца даведка аб часовай непрацаздольнасці.

Новаўвядзенні ўступаюць у сілу з 31 студзеня 2019 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.