Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2021, 09:10

Міністэрства аховы здароўя расказала аб выніках ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва да COVID-19

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сайце Міністэрства аховы здароўя прадстаўлены папярэднія вынікі сераэпідэміялагічнага даследавання па ацэнцы папуляцыйнага імунітэту насельніцтва да COVID-19, якое Міністэрства аховы здароўя Беларусі праводзіла сумесна з Расспажыўнаглядам, паведамляе БЕЛТА.

На 15 чэрвеня вынікі даследавання постынфекцыйнага імунітэту атрыманы ў 99,6 працэнта ўдзельнікаў, поствакцынальнага імунітэту - у 97,4 працэнта, якія адзначылі ў анкеце, што яны прышчэплены супраць COVID-19 вакцынай "Спадарожнік V". У 92 працэнтаў удзельнікаў, прышчэпленых супраць COVID-19, выяўлены ахоўныя поствакцынальныя антыцелы.

27 працэнтаў серапазітыўных удзельнікаў, у якіх выяўлены постынфекцыйныя антыцелы да віруса SARS-CoV-2, у анкетах пазначылі, што не хварэлі на каранавірус. Гэта значыць, што яны маглі перанесці захворванне ў лёгкай або бессімптомнай форме.

"Паводле папярэдніх даных, постынфекцыйная серапазітыўнасць да віруса SARS-CoV-2 сярод насельніцтва Беларусі склала 38,4 працэнта і знаходзілася ў дыяпазоне ад 34,1 працэнта ў Мінскай вобласці да 42,1 працэнта ў Гродзенскай", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Для параўнання: у розных рэгіёнах Расіі гэты паказчык вар'іраваўся ў межах 29-80 працэнтаў.

Такім чынам, папярэдні агульны ўзровень калектыўнага імунітэту (сумарна постынфекцыйнага і поствакцынальнага) абследаванай папуляцыі склаў 47,4 працэнта, што недастаткова для стрымлівання актыўнай цыркуляцыі віруса. Таму, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, значны ўплыў на эпідсітуацыю будуць аказваць неспецыфічныя меры, напрыклад абмежавальныя мерапрыемствы (самаізаляцыя), захаванне дыстанцыі, выкарыстанне сродкаў аховы органаў дыхання (масак). Таксама будзе прадоўжана вакцынацыя насельніцтва супраць COVID-19.

"Асабліва важны гэтыя рэкамендацыі ва ўмовах рызыкі завозу і распаўсюджвання ў Беларусі больш кантагіёзных варыянтаў SARS-CoV-2. Напрыклад, варыянту Delta, упершыню выяўленага ў Індыі", - рэзюмавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі