Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лютага 2021, 10:23

Міністэрства аховы здароўя расказала аб працэнце прышчэпленых ад каранавіруса медыкаў

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршаецца планавая вакцынацыя медработнікаў Беларусі расійскай вакцынай супраць каранавіруса "Спадарожнік V", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Першымі былі вакцынаваны медработнікі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Міністэрства аховы здароўя размеркавала вакцыну па рэгіёнах - у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні выканання халадовага ланцуга адпрацаваны.

З ліку медработнікаў, заяўленых на першы этап вакцынацыі, у Брэсцкай вобласці прышчэплены больш за 91 працэнт запісаных, у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях і Мінску - 100 працэнтаў, Мінскай вобласці - 78 працэнтаў, Магілёўскай - 94 працэнты.

У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што імунізацыя застаецца важнейшым кампанентам у барацьбе з пандэміяй. Вакцыная праводзіцца ў добраахвотным парадку. На гэтым тыдні будзе завершана вакцынацыя медработнікаў, а паралельна будуць вакцынавацца работнікі ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў, дамоў састарэлых і сацыяльных служб - усе тыя грамадзяне, якія з-за сваёй прафесіі шмат кантактуюць з людзьмі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі