Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2021, 15:25

Міністэрства аховы здароўя: пры вакцынацыі ад COVID-19 акцэнт робіцца на пажылых

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры правядзенні вакцынацыі ад COVID-19 на цяперашнім этапе акцэнт робіцца на пажылых і людзях з камарбіднай паталогіяй, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер павінны задаволіць усе запісы, якія ёсць у паліклініках, з упорам на пажылое насельніцтва. Працуем па мэтавых групах, звязаных і з камарбіднай паталогіяй, - сказаў Дзмітрый Піневіч. - А другім этапам, магчыма, мы вернемся да выставачных цэнтраў і іншых месцаў, дзе зможам вакцынаваць усе ўзроставыя групы".

Міністр адзначыў: чэргі жадаючых вакцынавацца пойдуць на змяншэнне ў сувязі з масавым паступленнем вакцыны ў паліклінікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі