Фота з архіва
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя праводзіць медыцынскае расследаванне абставін смерці 10-гадовай пацыенткі ў Старадарожскай ЦРБ, вывучаюцца ўсе матэрыялы справы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
"Групай экспертаў ведамства праводзіцца медыцынскае расследаванне, вывучаюцца ўсе матэрыялы справы", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Таксама праводзіцца аб'ектывізацыя ўсіх фактаў, выкладзеных у інтэрнэт-прасторы і выяўленых рабочай групай на гэты момант.
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што канчатковыя высновы будуць зроблены па выніках работы камісіі і пасля завяршэння ўсіх лабараторных даследаванняў. Выпадак абавязкова будзе разгледжаны на лячэбна-кантрольным савеце міністэрства.
Як паведамлялася, трагедыя ў Старадарожскім раёне здарылася 20 жніўня. Каля 23.00 у бальніцы памерла дзесяцігадовае дзіця. Дзяўчынка паступіла на стацыянарнае лячэнне ў шэсць гадзін вечара гэтага ж дня ў здавальняючым стане па накіраванні ўрача-педыятра. У дзевяць гадзін вечара ёй рэзка стала дрэнна. Для аказання медыцынскай дапамогі былі выкліканы ўрачы-спецыялісты, якія змагаліся за жыццё дзіцяці на працягу двух гадзін. Таксама была дадаткова выклікана спецыялізаваная выязная рэанімацыйная брыгада. Нягледзячы на ўсе мерапрыемствы, выратаваць дзіця не ўдалося.-0-